350 дашкольнікаў возьмуць удзел у турніры па спартыўнай гімнастыцы

Источник материала:  
27.05.2010 16:17 — Новости Спорта
У рэспубліканскім дзіцячым турніры па спартыўнай гімнастыцы «Кубак Маўглі» возьмуць удзел 350 дзяцей ад 2 да 6 гадоў. Пра гэта паведаміў кіраўнік дзіцячага дашкольнага клуба аздараўленчай спартыўнай гімнастыкі «Маўглі» Анатоль Ашуркоў 27 мая на прэс‑канферэнцыі ў Мінску.

Спаборніцтвы праводзяцца ўжо другі раз, але сёлета ў іх удзельнічаюць не толькі мінчане, але і дзеці з Мінскага раёна, Барысава і Гомеля.

Усе ўдзельнікі падзелены на тры ўзроставыя групы: у першую, самую малалікую, уваходзяць дзеці 2—3 гадоў, у другую — ад 3 да 4,5 года, у трэцюю — дзеці, якім больш за 4,5 года.

Сярод навін гэтага года — нумары з удзелам бацькоў. Усяго дзеці падрыхтавалі каля 30 нумароў. Крытэрыямі ацэнкі выступленняў будуць гімнастычныя рухі, сінхроннасць, музычнасць, раскрыццё сюжэта і дэкарацыі, адзначыў Ашуркоў.

«У гэтым турніры для дзяцей галоўнае — удзел. Мы разумеем, што фраза «Хутчэй, вышэй, мацней!» пакуль не для іх. Самая галоўная задача спаборніцтваў — пераканаць бацькоў у неабходнасці дзіцячай гімнастыкі», — расказаў журналістам выканаўчы дырэктар прадстаўніцтва НАК у Мінску, алімпійскі чэмпіён Леанід Тараненка.

Турнір пройдзе на веладроме культурна‑спартыўнага комплексу «Мінск‑Арэна» 30 мая. Паколькі мерапрыемства будзе доўжыцца не менш чым чатыры гадзіны, для гледачоў з маленькімі дзецьмі будзе працаваць «зона актывацыі», дзе дзеці змогуць пагуляць.

У наступным годзе турнір плануецца зрабіць міжнародным. Арганізатарам ужо паступілі заяўкі ад трэнераў з Малдовы і Расіі, таксама будуць падключацца еўрапейскія краіны. На наступных спаборніцтвах у праграму будуць уключаны практыкаванні на гімнастычных снарадах.


БелаПАН

←Ворота Беларуси в матче с Гондурасом будет защищать Юрий Жевнов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика