Прымы сусветнай гімнастыкі спаборнічалі ў Мінску

Источник материала:  

У выхадныя ў беларускай сталіцы прайшоў этап Кубка свету BelSwіssBank па мастацкай гімнастыцы, удзел у якім узялі спартсменкі з 29 краін.

Прымы сусветнай гімнастыкі спаборнічалі ў МінскуБеларуская каманда ў складзе Аляксандры Осіпавай, Аліны Туміловіч, Марыны Ганчаровай, Ксеніі Санковіч і Настассі Іваньковай выйграла два залатых медалі ў групавых практыкаваннях. Акрамя таго, беларускі заваявалі чатыры медалі ў фінал у індывідуальных практыкаваннях. У практыкаванні з абручом "серабро" дасталося Любові Чаркашынай, бронза — Мяліце Станюце. У практыкаванні з мячом Любоў Чаркашына стала бронзавым прызёрам, медаль такой жа вартасці заваявала Мяліта Станюта ў практыкаванні са стужкай. Усё "золата" ў індывідуальных практыкаваннях сабрала алімпійская чэмпіёнка Пекіна-2008 расіянка Яўгенія Канаева.

У шматбор'і па суме чатырох практыкаванняў (са скакалкай, абручом, мячом і стужкай) беларуска Меліта Станюта заваявала трэцяе месца. "Золата" зноў-такі ў расіянкі Яўгеніі Канаевай, "серабро" ў яе сяброўкі па камандзе Дар'і Дзмітрыевай. Беларуска Любоў Чаркашына заваявала чацвёртае месца.

Алена КРАВЕЦ.

←Учащегося минского колледжа убило воротами для минифутбола

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика