«Манрэаль» даў здачы «Філадэльфіі»
21.05.2010 09:30
—
Новости Спорта
«Манрэаль Канадыенс» скараціў лік у фінальнай серыі Уходняй канферэнцыі Кубка Стэнлі з «Філадэльфіяй Флаерз» да ліку 1:2. Калі хто не здагадаўся,размова пра хакей.
20 мая ў Манрэалі «Канадыенс» выйгралі 5:1 (2:0, 1:0, 2:1).
Сяргей Касціцын не гуляў, а Андрэй Касціцын правёў на пляцоўцы 15 хвілін 33 секунды.
Лік у серыі: 1:2 (першы матч — 0:6, другі матч — 0:3, трэці матч (сёння) — 5:1)
Наступны матч пройдзе 22 мая ў Манрэалі. Серыя ідзе да чатырох перамог.
АГ