Штраф мінскаму «Дынама» скарацілі ў восем разоў

Источник материала:  
20.05.2010 15:35 — Новости Спорта

У Доме футбола адбылося паседжанне Апеляцыйнага камітэта АБФФ, на якім была разгледжаная апеляцыя мінскага «Дынама» на рашэнне дысцыплінарнага камітэта, які пакараў клуб штрафам у памеры 7000 базавых велічынь за з’яўленнена фан-сектары фашысцкага банэра.

Вывучыўшы ўсе абставіны справы, заслухаўшы прадстаўнікоў мінскага «Дынама», фанатаў клуба, Апеляцыйны камітэт пастанавіў знізіць суму штрафу да 850 базавых велічынь (29 млн 750 тыс. беларускіх рублёў). Камітэт улічыў той факт, што футбольны клуб «Дынама-Мінск» з дапамогай балельшчыкаў прарабіў вялікую працу па выяўленні выканаўцаў акцыі, якія, як высветлілася, не належаць ні да аднаго з фанацкіх аб’яднанняў клуба. Згодна з рашэннем камітэта, вінаватым у інцыдэнце на працягу чатырох гадоў будзе забаронена наведваць матчы, якія праводзяцца пад эгідай АБФФ.


www.dinamo-minsk.by/

←Волейбол. По итогам отборочного турнира Беларусь не готова занять первое место в группе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика