Зборныя Італіі і Казахстана пакідаюць эліту сусветнага хакею
18.05.2010 17:02
—
Новости Спорта
Няўдачнікі, што ў наступным годзе будуць выступаць у першым дывізіёне, вызначыліся сёння ў 3‑м туры суцяшальнага турніру
nn.by
.
Зборная Казахстана прайграла Францыі — 3:5, а Італія па булітах саступіла — ЗША — 2:3
Турнірнае становішча: ЗША — 8, Францыя — 6, Італія — 4, Казахстан — 0.
Такім чынам вышэйшы дывізіён пакідаюць зборныя Італіі і Казахстана, якія толькі летась заваявалі сабе пуцёўкі ў эліту.
У наступным годзе на чэмпіянаце свету, што пройдзе ў Славакіі, іх месца зоймуць зборныя Аўстрыі і Славеніі.
Каманда Беларусі гуляла з Казахстанам на папярэднім этапе і выйграла з лікам 5:2.
nn.by