Перамаглі ў Віцебску

Источник материала:  

Маладзечанец Ігар Асіповіч 15 мая ў Віцебску двойчы ўздымаўся на п’едэстал гонару – у розных класах на абласных спаборніцтвах Кубак Віцебска ён заняў першае і другое месцы.

Упершыню пасля амаль 10-гадовага перапынку на трасе пад Віцебскам 15 мая прайшоў Кубак Віцебска па мотакросе.

Угэтых адкрытых абласных спаборніцтвах удзельнічалі мотагоншчыкі не толькі з Беларусі, але і з Расіі. Спартсмены з нашага рэгіёна ў класе “Хобі” занялі ўвесь п’едэстал гонару. Перамог Віталь Каросцік з Маладзечна. Другое месца – у яго калегі па камандзе Ігара Асіповіча. Трэцяе заняў Анатоль Гарлуковіч з Ашмянаў.

Яўген Сабірзянаў (Ашмяны) стаў першым у класе матацыклаў 85 кубічных сантыметраў.

Браты Ігар і Сяргей Асіповічы перамаглі ў класе “Матацыкл з каляскай”. Было два заезды. У абодвух Асіповічы фінішавалі другімі. Сапернікі з клуба “Азот” вельмі хацелі абагнаць іх тандэм, але нічога не маглі зрабіць з братамі. Ужо на самым фінішы, нібы помсцячы за паражэнне, літаральна ўехалі ў іх ззаду, нават матацыкл крыху пашкодзілі.

“Нашы калегі з іншых камандаў пытаюцца пра Ігара Асіповіча: “Што гэта ў вас за асілак такі, што ў адзін дзень выступае ў двух класах?” – расказаў у інтэрв’ю “РГ” маладзечанскі трэнер Аляксандр Занкевіч. – Такіх спартсменаў больш няма – усе здзіўляюцца такому феномену”.

Ігару Асіповічу 42 гады, Сяргею – 46. Летась браты атрымалі званні кандыдатаў у майстры спорту. На гэты год трэнеры ставяць задачу выканаць нарматыў майстра спорту, а для гэтага трэба восенню выйграць Кубак Беларусі.

Святлана ЦІШКО.

Фота Аляксандра ЗАНКЕВІЧА.


←Хоккейные сборные Италии и Казахстана вылетели из элитного дивизиона чемпионата мира

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика