Ван Гал працягне працу з «Баварыяй»

Источник материала:  
18.05.2010 12:14 — Новости Спорта

Ван Гал працягне працу з «Баварыяй»
Вал Гал пасля перамогі ў Кубку Нямеччыны 15 траўня, daylife.com

Галоўны трэнер «Баварыі» Луіс ван Гал адзначыў, што гатовы працягнуць працу з клубам і ў наступным сезоне. Галандскі спецыяліст мае дзейнае пагадненне з нямецкім грандам да лета 2011 года.

Аднак раней стырнавы мюнхенцаў заяўляў, што пакіне Нямеччыну ў выпадку, калі яго падапечныя змогуць аформіць залаты хет‑трык — перамагчы ў чэмпіянаце Германіі і Лізе чэмпіёнаў (22 мая) ды заваяваць Кубак Нямеччыны.

«Каманда гуляе добра, але гэта не мяжа магчымасцяў, — кажа ван Гал. — Нам ёсць яшчэ што паляпшаць. Што тычыцца маёй будучыні, то, як я ўжо казаў нашым гульцам, заўзятарам і кіраўніцтву, я нікуды не пайду, а працягну сваю працу ў «Баварыі». У мяне дзеючы кантракт да канца наступнага сезона. Што будзе праз год, я пакуль не ведаю».


Спорт-Экспресс

←ФИФА расследует обвинения в адрес России и Испании

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика