Беларусь – Данія – 2:1

Источник материала:  
17.05.2010 23:32 — Новости Спорта
Зборная Беларусі (галоўны трэнер – Эдуард Занкавец) правяла 17 мая заключны свой матч на чэмпіянаце свету, абыграўшы зборную Даніі з лікам 2:1.

Ужо на першай хвіліне Ларс Элер вывеў датчанаў наперад, на 37-й Андрэй Стась зранўяў лік, а на 58-й хвіліне Міхаіл Стэфановіч паставіў пераможную кропку.

Сёння зборная Фінляндыя выйграла ў зборнай Славакіі – 5:2

Становішча камандаў у групе «Е»:

Расія – 12 (4 гульні), Фінляндыя – 9 (4), Данія – 6 (4), Беларусь – 5 (5), Нямеччына – 4 (4), Славакія – 3 (4).

Нягледзячы на тое, што пакуль беларусы ўзняліся на 4-е месца, у аўторак яны яго саступяць пераможцу матчу Нямеччына – Славакія.

Зборныя Расіі, Швейцарыі і Даніі забяспечылі сабе пуцёўкі ў плей-оф. Апошні ўладальнік пуцёўкі вызначыцца ў гэтай гульні Нямеччына – Славакія.

***

На чэмпіянаце свету па хакеі зборная Беларусі згуляла шэсць матчаў, тры гульні выйграла, тры прайграла.

На папярэднім этапе Беларусь выйграла ў Казахстана (5:2), прайграла Славакіі (2:4) і Расіі (1:3). У кваліфікацыйнай групе «Е» выйграла ў авертайме ў Нямеччыны – 2:1, у асноўны час у Даніі – 2:1 і прайграла Фінляндыі (0:2).

Зборная заняла 10-е месца. Ніжэй за 5-е месца ў сваёй групе яна не апусціцца, а ў групе F каманда, што зойме -5-е месца мае шэсць балаў.

На чэмпіянаце свету па хакеі ў 2009 годзе зборная Беларусі (ёй кіраваў Глен Хэнлан) прабілася ў чвэрцьфінал і заняла выніковае 8-е месца. Найлепшы вынік – чэмпіянат свету ў 2006 годзе ў Рызе – 6-е месца (зноў нашай дружынай кіраваў Хэнлан). Пад кіраўніцтвам Курта Фрэйзера ў 2007 і 2008 гадах беларускія хакеісты займалі 11-е і 9-е месцы.


nn.by

←В заключительном матче чемпионата мира по хоккею Беларусь выиграла у Дании

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика