«Інтэр» пяты раз запар стаў чэмпіёнам Італіі
Такім чынам «Інтэр» пяты раз запар заваяваў залатыя медалі італьянскага чэмпіянату, а яго трэнер Жазэ Маўрынью другі запар тытул чэмпіёна. А наогул гэта 18-ы тытул «нерадзуры». Сёлета клуб выйграў таксама Кубак Італіі. А ў наступную суботу згуляе ў фінале Лігі чэмпіёнаў.
Сярэбраныя медалі ў «Ромы» (80 балаў), бронза – у «Мілана» (70).
«Бары» – дэбютант сёлетняга чэмпіянату, клуб, за які выступае форвард зборнай Беларусі Віталь Кутузаў – фінішаваў 10-м (50 пунктаў). Кутузаў, праўда, ад канца лістапада не гуляў – 22 лістапада ён атрымаў траўму.
А наогул на рахунку Віталя 12 гульняў (813 хвілін), адзін гол, чатыры галявыя перадачы, адна жоўтая картка.
«Кальяры», якому належыць Міхаіл Сівакоў, фінішаваў 14-м, адстаўшы ад таго ж «Бары» на шэсць пунктаў.
Сівакоў у гэтым сезоне згуляў за сардзінскі клуб толькі дзве хвіліны (8 лістапада супраць «Сампдорыі»), а пры канцы студзеня быў аддадзены ў арэнду клубу Серыі Б «П’ячэнцы».
Цікава, што арэнда тлумачылася тым, што «Кальяры» павінен змагацца за еўракубкі. Пры канцы студзеня клуб ішоў сёмым. Фнішаваў – 14-м.
А вось «П’ячэнца», відавочна, дадала і пакінула зону вылету.
АГ