Маладзечна – Масты – 2 :0

Источник материала:  

15 мая. Гарадскі стадыён. Дыктар аб'яўляе: ФК «Маладзечна» выйшаў у белай форме гуляць са слонімскім «Нёманам». Старшы трэнер каманды «Маладзечна» – Віталь Вітальевіч Казяк.

Мы выйгралі  -- і гэта галоўнае. Але ўсё адно крыўдна.

Я ведаю Віталя Пятровіча Казяка і ведаю, што ён проста усміхнуўся.

Мы выйшлі ў традыцыйнай зялёнай форме.

«Нёман» -- гэта каманда з горада Масты. У Слоніме «Камунальнік», і ён у першай лізе.
Гэта невялікія рэмаркі для тых, хто кажа, што патрыёт,і вельмі любіць Маладзечна.

А па гульні… Дык толькі адзін раз у другім тайме мы дазволілі галкіперу Вячаславу Камінскаму выручыць сваю каманду.

Макрыцкі. Правы фланг маладзечанскага нападзення адцягваў нават Лужынскага з фланга левага. Віталь Макрыцкі і стварыў два пераможныя галы. Спачатку, на 22 хвіліне прастрэл Макрыцкага рэалізаваў Дзмітры Вышынскі. А на 45 хвіліне Макрыцкі пераканаў Лужынскага, што карысна змяшчацца ў цэнтр. Міхаіл замкнуў перадачу Віталя – 2:0.
Пасля перапынку мы заняліся кантролем мяча. Карацей, той справа, якую, акрамя нас, добра рабіць ніхто і не ўмее. (;-)

←Біятланісткі Кудрашова і Ананька працаўладкаваліся ў КДБ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика