Вынікі чарговага туру чэмпіяната Беларусі па футболе

Источник материала:  
15.05.2010 21:17 — Новости Спорта

15 мая быў згуляны 10-ты тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.

50% двубояў скончыліся з лікам 0:0: «Шахцёр» – БАТЭ – 0:0, «Белшына» – «Віцебск» – 0:0, «Нёман» – «Нафтан» – 0:0.

БАТЭ, дарэчы, сёлета яшчэ не прапускаў. Адпаведна не мае і паразаў.

Мінскае «Дынама» пад кіраўніцтвам новага трэнера Сяргея Саладоўнікава выйграла ў гасцях у аднаклубнікаў з Брэста – 2:1.

«Тарпеда» – «Дняпро» – 2:3. У сталічным дэрбі «Мінск» разграміў «Партызан» – 3:0.

Становішча камандаў: БАТЭ – 22, Белшына – 20, Дынама Мінск, Мінск – 17, Дынама Брэст, Дняпро – 15, Віцебск, Шахцёр – 12, Нафтан – 11, Тарпеда – 9, Нёман – 7, Партызан – 1.

Матчы 11-га туру будуць згуляныя 19, 21-22 мая. Бо 23 мая на сталічным стадыёне «Дынама» пройдзе фінал Кубка Беларусі, дзе згуляюць БАТЭ і жодзінскае «Тарпеда».


nn.by

←БАТЭ выигрывает 900 минут подряд

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика