Беларусь – Фінляндыя – 0:2
Шайбы: Іманен, 28, Хютанен, 33.
Вароты беларусаў бараніў Андрэй Мезін.
Такім чынам у Беларусі ў актыве пакуль толькі адна перамога (Казахстан, 5:2), атрыманая на папярэднім этапе, потым былі тры запар паразы (Славакія - 2:4, Расія - 1:3 - на папярэднім этапе, і цяпер Фінляндыя - 0:2).
Сёння ў нашай групе зборная Даніі разграміла Славакію з лікам 6:0.Прычым усе шэсць шайбаў былі закінутыя ў першым перыядзе.
Становішча камандаў: Расія – 6 пунктаў (2 гульні), Данія – 6 (3), Фінляндыя – 6 (3), Нямеччына – 3 (2), Славакія – 3 (3), Беларусь – 0 (3).
У чвэрцьфінал выходзяць чатыры лепшыя каманды.
У суботу ў нашай групе «Е» пройдзе адзін матч: Нямеччына – Расія (21:15).
У нядзелю, 16 мая, згуляюць Данія – Расія (17:15), Нямеччына – Беларусь (21:15). У панядзелак, 17 мая, Фінляндыя – Славакія (17:15), Беларусь – Данія (21:15).
АГ