Футбольны клуб з квартала чырвоных ліхтароў
Клуб «Санкт-Паўлі», можа, не такі вядомы ў футбольным свеце як «Гамбург», мае вялікую колькасць фанатаў. Прычым не толькі ў Нямеччыне (тут іх каля 11 млн!), але і па ўсім свеце.
Фанаты «Санкт‑Паўлі» пазіцыянуюць сябе як антыфашысты і антырасісты, якія вельмі пазітыўна ставіцца да людзей розных сэксуальных і грамадскіх (апроч нацысцкіх) арыентацый і субкультур, змагаючыся супраць усіх формаў прыцяснення. Яго генеральны дырэктар Корні Літман — адкрыты гей, які валодае двума тэатрамі. Не дзіўна, іранізуе sports.ru, што галоўным трэнерам ён запрасіў чалавека з прозвішчам Станіслаўскі :)
Галоўныя каштоўнасці «Санкт-Паўлі» — мультыкультурнасць і свабода самавыказвання.У свой час кіраўніцтва клуба адмовілася ад рэкламы часопіса Maxim, каі заўзятары палічылі, што яна ўшчамляе годнасць жачнын, якіх сярод фанатаў тут болей, чым у іншага нямецкага клуба.
Часта на трыбунах з’яўляюцца сцягі «Вясёлага Роджэра», які стаў неафіцыйным сімвалам клуба. У фан-шопе клуба можна замовіць сабе такую маечку і надпісам «Санкт-Паўлі».
У 2003 годзе «Санкт‑Паўлі» ледзь не збанкрутаваў і выратавалі ад фінансавага краху яго менавіта заўзятары,
якія за няпоўныя тры месяцы сабралі неабходную суму ў €1.950.000. Як атрымалі грошы?:Продаж 140.000 футболак з надпісам «Выратавальнік» (нем. Retter)
Акцыя «Пі за Санкт‑Паўлі!» — бары вакол стадыёна адлічвалі на карысць клуба 50 еўрацэнтаў за кожны прададзены куфаль піва. Падчас акцыі сабралі €20.000
Акцыя «П’еш Astra — ратуеш Санкт‑Паулі» — скрыня піва «Astra» па цане 1€. Сабралі 120.000
Шэраг дабрачынных канцэртаў — €270.000
Прамыя ахвяраванні — €200.000
Вось такі вясёлы і ўнікальны клуб са стогадовай гісторыяй будзе гуляць у першай бундэслізе ў сезоне 2010/2011, у тым ліку сыходзіцца ў дэрбі з «Гамбургам».