Устаноўленыя аўтары нацысцкага банера на матчы «Дынама»

Источник материала:  
13.05.2010 14:36 — Новости Спорта


Мінскае «Дынама» ўстанавіла асоб, якія маюць дачыненне да нацысцкай выхадкі фанатаў на матчы чэмпіянату Беларусі супраць »Віцебска» 28 красавіка, паведаміў старшыня Беларускай федэрацыі футбола Генадзь Нявыглас на прэс‑канферэнцыі 13 мая.

Паводле яго слоў, калі клуб прадставіць канкрэтныя доказы ўстанаўлення вінаватых, апеляцыйны камітэт БФФ можа або адмяніць, або паменшыць памер штрафу, накладзенага на »Дынама» дысцыплінарным камітэтам. На пасяджэнні 6 мая гэты камітэт прыняў рашэнне аштрафаваць «Дынама» на 7 тыс. базавых велічынь — 245 млн. рублёў, ці 82 тыс. даляраў ЗША. «Дынама» выказала нязгоду з вердыктам і падало апеляцыю. Як паведаміў Нявыглас, яна можа быць разгледжаная 17 або 18 мая.

Міліцыя вядзе расследаванне абставінаў здарэння, адзначыў кіраўнік БФФ.

«Не ведаю, ці будзе гэта крымінальны працэс, але вінаватыя пакаранне панясуць», — заявіў ён.

«Усе ацэнкі гэтаму агіднаму факту ўжо прагучалі. Напярэдадні свята гэтая выхадка выглядае яшчэ больш блюзнерскай», — сказаў Нявыглас.

На матчы «Дынама» — «Віцебск» у сектары фанатаў каманды гаспадароў быў вывешаны банер, які праслаўляў аднаго з нацысцкіх ваенных злачынцаў Рудольфа Геса.


Дзмітры Уласаў, БелаПАН

←Белорусские спортсмены в 2009 году завоевали 527 медалей на чемпионатах и Кубках мира и Европы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика