Бел-чырвона-белы сцяг і чэмпіянат Галандыі
«Твэнтэ» набраў 86 балаў, у «Аякса» – 85 балаў. Ён – срэбраны. У «габрэяў» – такая мянушка ў клуба з Амстэрдама – фантастычная розніца забітых і прапушгчаных мячоў: 106 супраць 20. У «Твэнтэ» – 63 супраць 23.
Але, як бачым, такая выніковасць не прынесла «Аяксу» чэмпіёнства. 29-разовы чэмпіён Галандыі апошні раз выйграваў залатыя медалі ў 2004 г.
«Твэнтэ» – у сённяшнім выглядзе – стаў чэмпіёнам упершыню. Зрабіў ён гэта пад старшынствам вядомага брытанскага спецыяліста Стыва Макларэна. Клуб быў заснаваны ў 1965 г. шляхам зліцця двух камандаў «Энсхэдэ» і «Энсхэдэ Бойс». А вось клуб «Энсхэдэ» быў чэмпіёнам у 1926 г.
Вы спытаеце, якое дачыненне да гэтага ўсяго вышэй напісанага мае бел-чырвона-белы сцяг?Рэч у тым, што 140-тысячны горад на ўсходзе НідэрландаўЭнсхэдэ, які прадстаўляе «Твэнтэ», мае сваім сцягам бел-чырвона-белы штандар. Праўда, з гербам не пашанцавала, там не «Пагоня» :)
![]() Сцяг горада Энсхэдэ. |
nn.by