Самы беларускі клуб чэмпіяната Расіі атрымаў першую перамогу ў першынстве-2010
Цяпер у клуба чатыры балы (адна перамога, адна нічыя, шэсць паразаў). Столькі ж балаў у «Сатурна». «Крылы Саветаў», што займаюць 14-е месца, маюць 5 пунктаў.
«Сібір» – абсалютны навічок расійскай прэм’ер-лігі. Аднак каманда прабілася ў фінал Кубка Расіі і будзе прадстаўляць Расію ў Лізе Еўропы.
Што ў клубе беларускага?У складзе і «Сібіры» і «Растова»– па тры гульцы-беларусы, найбольшае наша прадстаўніцтва ў суседнім чэмпіянаце.
За «Сібір» выступаюць Дзмітры Молаш, Ягор Філіпенка і Генадзь Блізнюк, а за «Растоў» – Аляксандр Кульчы, Цімафей Калачоў, Антон Амельчанка і Цімафей Калачоў.
Затое «Сібір» трэніруе беларускі спецыяліст – Ігар Крывушэнка. Таму гэты клуб можна назваць самым беларускім.
Сёння на полі ў кожнай з камандаў было па два беларусы: Молаш і Філіпенка – у складзе «Сібіры», Амельчанка і Кульчы – у«Растове».
Як паведамляў nn.by, у мінулым туры Цімафей Калачоў атрымаў цяжкую траўму (зламана малая бярцовая костка) і аднаўленне складзе ад двух да шасці месяцаў,
а Генадзь Блізнюк злёг з кішэчнай інфекцыяй.