Беларусы адправіліся заваёўваць Гімалаі

Источник материала:  

Група беларускіх альпіністаў адправілася ў рэгіён Гімалаеў з намерам пакарыць Айлэнд-Пік (6189 м). Экспедыцыя пад назвай "Вяртанне ў Гімалаі" прымеркаваная да 65-годдзя Вялікай Перамогі. Гэта другая эскпедыцыя ўдзельнікаў праекта "Сем вяршынь" у гэты рэгіён. У 2004 годзе альпіністы падымаліся на пік Кала-Патар і ў базавы лагер Эверэста.

27 красавіка 12 беларусаў вылецела па маршруце Мінск — Катманду з пасадкай у Абу-Дабі. Экспедыцыя працягнецца крыху больш за два тыдні. Спачатку група пачне рух углыб Гімалаяў уздоўж даліны ракі Дудх-Косі і будзе паступова набіраць вышыню. Высакагорны трэкінг — гэта не толькі магчымасць палюбавацца на гімалайскія вяршыні і размяцца перад пад'ёмам, але і акліматызацыйная размінка перад узыходжаннем. Затым пачнецца штурм самой вяршыні. Штодзённыя пераходы будуць складаць 10-15 км на вышыні да 5000 м з вялікімі перападамі, спускамі і пад'ёмамі. Мяркуецца, што ўзыходжанне беларусы будуць рабіць па паўднёва-заходнім грэбні без устаноўкі прамежкавых лагераў. Мяркуецца, што ўзыходжанне завершыцца ў ноч з 5 на 6 мая.

У альпінісцкім асяродку вяршыня вядомая як Айлэнд-Пік. Яшчэ яе называюць "Востраў у моры льду". Такую назву яна атрымала ў 1951 годзе ад брытанскай экспедыцыі пад кіраўніцтвам Эрыка Шыптана за свой незвычайны знешні выгляд. Вяршыня знаходзіцца ў грэбні васьмітысячніка Лхоцзэ-Шар. Вяршыня была заваяваная ў 1953 годзе членамі брытанскай экспедыцыі на Эверэст і дагэтуль з'яўляецца адной з самых папулярных сярод альпіністаў у Гімалаях.

Алена КРАВЕЦ.

←Особая статья

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика