БАТЭ стала аднаасобным лідэрам футбольнага чэмпіянату
25.04.2010 12:35
—
Новости Спорта
У пятніцу-суботу прайшлі матчы 5-га туру 20-га чэмпіяната Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.
АГ
Чэмпіён Беларусі барысаўскі БАТЭ пасля гасцявой перамогі над «Нафтанам» (0:2) узначаліў турнірную табліцу.
Другое і трэцяе месцы цяпер дзеляць мінскія клубы – «Дынама» і «Мінск». Дынамаўцы перамаглі ў іншым сталічным дэрбі «Партызан» – 2:0. Матч прайшоў на «Стадыуме» (былы стадыён «Трактар»), а ФК «Мінск» на сваім стадыёне «Дынама» перамаглі жодзінскае «Тарпеда» – 2:1.
Іншыя вынікі: «Белшына» – «Шахцёр» – 1:0, «Віцебск» – «Дняпро» – 1:1, «Нёман» – «Дынама» Брэст – 0:0.
Становішча камандаў пасля 5-х тураў:
БАТЭ – 11, Дынама Мінск, Мінск – 10, Віцебск, Белшына – 9, Дынама Брэст – 8, Нафтан – 7, Шахцёр – 6, Дняпро – 5, Нёман – 4, Тарпеда – 1, Партызан – 0.
6-ты тур пройдзе ў сераду, 28 красавіка.Сёлетні чэмпіянат пройдзе ў тры кругі: 12 камандаў правядуць па 33 матчы.
АГ