«Вашынгтон» павёў у серыі з «Манрэалем» — 3:1

Источник материала:  
22.04.2010 10:01 — Новости Спорта
«Вашынгтон Кэпіталз» выйграў трэці запар паядынак 1/4 фіналу Усходняй канферэнцыі Нацыянальнай хакейнай лігі ў «Манрэаля Канадыенс». Матч прайшоў 21 красавіка ў Манрэале, дзе «Канадыенс» саступілі з лікам 3:6 (1:1, 1:1, 1:4).

«Канадыенс» трымалі нічыю (2:2) да 52‑й хвіліны матчу, а за астатнія восем хвілін 51 секунды атрымалі ў свае вароты чатыры шайбы, праўда, дзве з іх — у пустыя, ужо пры ліку 4:2 «Манрэаль» зняў галкіпера.

Беларускія форварды «Манрэаля» Андрэй і Сяргей Касціцыны гулялі ў матчы.

Андрэй правёў на пляцоўцы 14 хвілін 26 секундаў (21 змена), Сяргей Касціцын — 8 хвілін 17 секундаў (14 зменаў). Ніхто з іх бамбардзірскімі баламі не вызначыўся. Андрэй скончыў матч з каэфіцыентам карыснасці «‑1», Сяргей — «+2».

Наступны матч пройдзе 23 красавіка ў Вашынгтоне, і калі «Кэпіталз» перамогуць, то яны выйграюць серыю.


nn.by

←Предпринимается попытка создать новую гандбольную лигу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика