Стадыён прынялі - матч адбудзецца

Источник материала:  

Беларуская федэрацыя футбола прыняла маладзечанскі стадыён напярэдадні матча жаночых моладзевых зборных Беларусі і Македоніі, які адбудзецца 28 красавіка.
Прадстаўнікі федэрацыі, у тым ліку і аграном, прыязджалі 6 красавіка. У той жа дзень на маладзечанскім полі падсеялі траву. Выслухалі і прынялі іншыя прапановы агранома. Напярэдадні работнікі стадыёна асвяжылі разметку, сёе-тое падфарбавалі.

Цяпер у Маладзечне чакаюць дэлегацыю УЕФА, якая за 7-10 дзён да матча таксама павінна прыняць поле. Уваход на стадыён 28 красавіка, магчыма, будзе бясплатны.

Падчас сустрэчы беларускай і македонскай зборных для футбольных аматараў будуць працаваць гандлёвыя пункты. А таксама біяпрыбіральні - старую разбурылі, каб на яе месцы пабудаваць новую. Як расказаў у інтэрв'ю “РГ” дырэктар стадыёна Аляксей Язневіч, новая прыбіральня будзе падключаная да цэнтралізаваных водаправоду і каналізацыі.

Па словах намесніка начальніка аддзела фізкультуры, спорту і турызму Анатоля Арловіча, яе праектны кошт - каля 700 мільёнаў рублёў. Фінансуецца з абласнога бюджэту. “Будаўніцтва пачнём у гэтым ці наступным квартале - залежыць ад таго, калі паступяць грошы. Плануем завяршыць да канца гэтага года - пачатку 2011”, - сказаў ён.

Святлана ЦІШКО.

←Первый матч финала плей-офф КХЛ пройдет в Балашихе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика