Сяргей Дараховіч: “Я проста люблю гэты горад”

Источник материала:  

Капітан футбольнага клуба “Маладзечна” Сяргей Дараховіч адмовіўся ад пераходу ў футбольны клуб “Гарадзея”.
У інтэрв’ю “РГ” 13 красавіка Сяргей сказаў: па-першае ў Маладзечне мая сям’я, а па-другое я люблю гэты горад. Пытанне аб пераходзе ў Гарадзею, па словах Дараховіча, вырашылася на сямейнай нарадзе. Вырашылі: Сяргей павінен застацца ў Маладзечне. “Вы паспяшаліся аб’явіць пра мой пераход, – кажа Сяргей. – Сапраўды, такая прапанова з “Гарадзеі” была, але я не прымаў адразу канчатковага рашэння. Цяпер я яго прыняў. Застаюся ў Маладзечне”. Грошы, якія Дараховіч мог бы зарабляць у “Гарадзеі”, прыкладна ў шэсць разоў большыя, чым у “Маладзечне”. Тым не менш… Макрыцкі, Дрозд, Грыхуцік, Вышынскі, Дараховіч. Яны проста любяць Маладзечна. “Мы любім гэты горад, – кажа Дараховіч. – Калі ветэраны выходяць на поле, іх задача – радаваць балельшчыкаў”. Пра стаўленне і адносіны кіраўніцтва Маладзечна і раёна да каманды капітан футбольнага клуба прамаўчаў. Пасля сказаў: вы ж самі ўсё бачыце.
←Хоккей. Назван состав сборной на юниорский чемпионат мира

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика