Лукашэнка: 25 медалёў на летніх Алімпійскіх гульнях павінна стаць святой лічбай
10.04.2010
—
Новости Спорта
Заваёва 25 медалёў на летніх Алімпійскіх гульнях з'яўляецца для Беларусі "абсалютна дасягальнай рэччу", заявіў Аляксандр Лукашэнка 9 красавіка на Алімпійскім сходзе."Калі б не было тых правалаў, якія былі, мы маглі б 25 медалёў заваяваць, — лічыць ён. — У нас ёсць умовы, і людзей у нас хапае. Я ж не прашу ў вас 100 медалёў на Алімпіядзе — 25. 25 — мы за гэту лічбу павінны ўчапіцца, гэта для нас святая лічба павінна быць. І больш прасіць не буду".
"Хай будзе 25 медалёў і пяць з іх залатых. Гэта будзе верх. І да пяці медалёў на зімовых Алімпійскіх гульнях. Тры ёсць. Што, не можам? Можам", — заявіў Лукашэнка.
"Задача нумар адзін для Мінспорту, НАКа, усіх федэрацый, спартсменаў і трэнераў на Алімпіядах у Лондане і Сочы: мы павінны падысці, лепш, вядома, увайсці ў дзесятку спартыўных дзяржаў", — падкрэсліў ён.
Лукашэнка лічыць, што "ў нас ёсць умовы, каб Беларусь у спорце ажыццявіла прыкладна такі ж прарыў, як Кітай і Карэя".
Паводле звестак прэс-службы прэзідэнта, Лукашэнка выказаў незадаволенасць, што пры росце ўкладанняў галіна не прыносіць належнай аддачы.
На працягу апошніх 16 гадоў на зімовых і летніх Алімпіядах Беларусь уваходзіць у лік 20 наймацнейшых дзяржаў. Аднак Лукашэнка лічыць, што гэтага недастаткова: "Прагрэсу вось няма, у дзесятку ўвайсці ніяк не можам. Хоць тое, што было добра ўчора, сёння нас не можа задавальняць. Паглядзіце, як ірвануў Кітай усяго за некалькі гадоў. Добра разумею, што з кожным годам канкурэнцыя ў сусветным спорце становіцца мацнейшай, медалі заваёўваць усё складаней. Атрымліваецца, што нашы канкурэнты развіваюцца, а мы стаім на месцы. Па асобных відах спорту ганебна страцілі лідэрскія пазіцыі. Гэта, у прыватнасці, і канькабежны спорт, і лыжныя гонкі. І, калі шчыра, справа нават не ў медалях і месцах. На жаль, у многіх нашых спартсменаў не відаць стараннасці да перамогі, імкнення абараніць гонар краіны і даказаць заможнасць беларускага спорту".
Да запрашэння легіянераў неабходна падыходзіць вельмі старанна, лічыць Лукашэнка, бо часта прыходзяць не лепшыя, а тыя, хто ў сваіх дзяржавах у асноўныя саставы не трапляюць і не запатрабаваны. "Мы ўключаем іх у нацыянальныя каманды, які марнуюць значныя сродкі на падрыхтоўку, даем грамадзянства, вырашаем жыллёвыя і іншыя пытанні, а чаканай аддачы няма. Вазьміце Расію. Што, яна аддасць вам алімпійскага чэмпіёна? Не, вядома", — сказаў Лукашэнка.
Як заявіў міністр спорту і турызму Алег Качан, няўдачы беларускай каманды ў Ванкуверы тлумачацца "раз'яднанасцю, унутранымі разборкамі, нізкай ініцыятывай". У гэтай сувязі адказнасць за падрыхтоўку кадраў будзе ўзмоцнена: "Мы рыхтуем сур'ёзныя структурныя змяненні ў федэрацыях відаў спорту, каб яны маглі распрацоўваць дакладныя тэхнічныя заданні і ажыццяўляць эфектыўную падрыхтоўку даручаных ім каманд".
"Мы будзем запрашаць спецыялістаў з-за мяжы, каб яны падзяляліся з намі самым перадавым вопытам. Разам з тым пара і самім паверыць ва ўласныя кадры. Таленавітыя трэнеры ёсць і ў нас", — сказаў Качан.
Акрамя таго, паводле яго слоў, будуць сканцэнтраваны намаганні на стварэнні сістэмы адзінага кіравання спартыўнымі збудаваннямі, што "дазволіць павялічыць іх даходнасць".
Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што калі ў гэтай пяцігодцы ўпор рабіўся на ўзвядзенне новых аб'ектаў, то ў наступнай акцэнт будзе зроблены на рэканструкцыі ўжо дзеючых і завяршэнне распачатых праектаў.
Ён таксама падкрэсліў, што ў змяненні поглядаў людзей на сваё здароўе павінна вельмі значную ролю сыграць прапаганда спорту ў СМІ. "Стварылі "Лад" як сямейны і спартыўны тэлеканал, а ў выніку чэмпіянат Еўропы па цяжкай атлетыцы паказваюць уначы. Бо на асноўных каналах павінны ісці шырокія праграмы, паказваць нашых спартсменаў, а "Лад" павінен наогул трансляваць чэмпіянаты, як "Еўраспорт", — заявіў Лукашэнка.