Асілкі “Аякса-1” - першыя сярод юнакоў
Паводле інфармацыі начальніка аддзела ідэалагічнай работы Ашмянскага райвыканкама Людмілы Каханоўскай, каманда “Аякс-1” у спаборніцтвах юнакоў заняла першае месца ў агульнакамандным заліку. Каманда “Аякс-2” стала трэцяй, другое месца ў каманды Латвіі. Каманда асілкаў “Аякс-1” стала першай і ў спаборніцтвах юніёраў. Другімі тут былі мінчане, трэцяе месца - у каманды горада Горкі.
Адзначым перамогу ашмянца Вадзіма Бізуковіча ў абсалютным першынстве сярод юніёраў і трэцяе месца яго земляка Мікалая Паўлюкевіча ў абсалютным першынстве сярод юнакоў.
Сталі ашмянскія юнакі пераможцамі і ў розных вагавых катэгорыях. У катэгорыі да 48 кілаграмаў першае месца заняў Яўген Савашынскі. Ігар Варонін перамог у катэгорыі да 56 кілаграмаў. Сярод спартсменаў вагой да 60 кілаграмаў першым стаў Аляксей Дайноў. У катэгорыі да 75 кілаграмаў першае месца ў Мікалая Паўлюкевіча.
Два прадстаўнікі Ашмянаў сталі першымі ў спаборніцтвах юніёраў. Дзмітры Бязмен стаў пераможцам у вагавай катэгорыі да 56 кілаграмаў, а Вадзім Бізуковіч заняў першае месца ў катэгорыі да 82,5 кілаграма.
У юніёрскім паўэрліфтынгу ўсе першыя месцы - у беларусаў. Акрамя ашмянцаў, лепшымі станавіліся спартсмены з Мінска, Смалявічаў, Гомеля і Салігорска.
Спартсмены з Мінска і Салігорска былі першымі ў спаборніцтвах юнакоў у катэгорыях да 52 і да 90 кілаграмаў. У іншых катэгорыях першыя месцы займалі госці з Літвы і Латвіі.
Сяргей ЗЯНЬКО.