На п'едэстале - дзяўчаты з нашага рэгіёну

Источник материала:  

Каманды нашага рэгіёну сталі пераможцамі і прызёрамі абласной алімпіяды па фізічнай культуры, якая прайшла 1-3 красавіка ў Маладзечне на базе СШ №14.

Удзельнічалі 24 каманды - усіх раёнаў Міншчыны, а таксама горада Жодзіна і Мінскага абласнога ліцэя. Маладзечанскі раён перамог. Другое месца ў Слуцкага раёна, у віляйчан - трэцяе.

Склад каманды - чатыры чалавекі: вучань і вучаніца 10 класа, вучань і вучаніца 11 класа.

У праграму алімпіяды ўваходзілі наступныя віды: плаванне на 50 м вольным стылем, гімнастыка, конкурс фізічнай падрыхтаванасці (чаўночны бег, скачкі ўдаўжыню з месца, нахілы ўперад, для дзяўчат - падыманне тулава за 1 хвіліну, для хлопцаў падцягванні на перакладзіне), баскетбольны конкурс (вядзенне мяча і кідкі) і тэарэтычны (40 пытанняў). У кожным з іх вызначаліся лепшыя.

У абсалютным заліку, па выніках усіх відаў, п'едэстал гонару занялі дзяўчаты з нашага рэгіёну. Перамагла вучаніца маладзечанскай СШ №9 Ірына Садоўская. Маладзечанка Дар'я Каляда (гімназія-каледж) заняла другое месца. У Марыі Сыракваш з вілейскай гімназіі №2 - трэцяе.

Сярод юнакоў вылучыліся прадстаўнікі Слуцкага, Стаўбцоўскага і Барысаўскага раёнаў.

Па словах намесніка галоўнага суддзі алімпіяды Уладзіміра Лашука, найгоршы ўзровень падрыхтоўкі ў юнакоў і дзяўчат - у плаванні. “І гэта зразумела - басейнаў малавата”, - тлумачыць ён.

Маладзечна прымала абласную алімпіяду па фізічнай культуры ўжо чацверты раз запар. Рэспубліканскі тур па ёй не праводзіцца. Пры паступленні ў ВНУ яе пераможцы і прызёры пераваг не маюць.

Святлана ЦІШКО.

←Белорусскую сборную будет тренировать не Захаров

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика