Грошы за алімпійскія медалі спартоўцам пакуль не аддалі

Источник материала:  
23.03.2010 16:45 — Новости Спорта
Калі беларускім алімпійцам-медалістам выдадуць абяцаныя за прызавыя месцы на Алімпіядзе ў Ванкуверы грошы, дагэтуль невядома. Пра гэта Еўрарадыё даведалася ад намесніка міністра спорту і турызму Дзмітрыя Шычко.

Дзмітрый Шычко: "Пакуль дата канкрэтная не вызначана, бо рабяты пакуль яшчэ знаходзяцца хто на спаборніцтвах, хто яшчэ дзе. Усе ў раз’ездах, цяжка сабраць іх. Таму будзем выбіраць час, калі людзі не занятыя на спаборніцтвах, на зборах, калі яны будуць знаходзіцца на тэрыторыі рэспублікі".

У той жа час намеснік міністра паабяцаў, што ўручэнне прэміяў правядуць не толькі ў самы бліжэйшы час, але і што пройдзе "грашовае" ўзнагароджанне ва ўрачыстай абстаноўцы.

Нагадаем, што за залаты алімпійскі медаль Мінспорту паабяцала выплаціць 100 тысяч долараў, за срэбраны – 50, а за бронзавы – 30 тысяч долараў.

←Виктория Азаренко на турнире в Майами будет защищать чемпионский титул

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика