З Катара прывезлі тры медалі

Источник материала:  
15.03.2010 09:47 — Новости Спорта

Тры медалі — залаты, сярэбраны і бронзавы —

заваявалі беларускія лёгкаатлеты на XIII чэмпіянаце свету ў закрытым памяшканні, які адбыўся 12—14 сакавіка ў Дохе (Катар).

Усе ўзнагароды атрыманы ў штурханні ядра.

У суботу «срэбра» ў фінале мужчынскіх спаборніцтваў заваяваў Андрэй Міхневіч (21,68 м). На наступны дзень у жаночым фінале Надзея Астапчук заняла першае месца з рэкордам чэмпіянату (20,85 м), а Наталля Міхневіч была трэцяй (20,42 м). Паміж імі размясцілася Валеры Вілі з Новай Зеландыі (20,49 м).

Усяго на чэмпіянаце разыграна 26 камплектаў узнагарод, якія дасталіся спартсменам 28 краін. У першую васьмёрку медальнага заліку трапілі ЗША (8, 3, 6), Эфіопія (3, 0, 2), Расія (2, 4, 3), Вялікабрытанія (2, 1, 1), Аўстралія (2, 0, 1), Куба (1, 3, 1), Беларусь (1, 1, 1) і Бразілія (1, 0, 1).

Два гады таму на папярэднім ЧС у закрытым памяшканні ў Валенсіі (Іспанія) беларускія лёгкаатлеты заваявалі тры сярэбраныя медалі.

←Белорусы завоевали три медали на чемпионате мира по легкой атлетике

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика