Домрачава. Другая перамога за два дні
14.03.2010 12:49
—
Новости Спорта
Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы беларуска Дар’я Домрачава атрымала другую запар перамогу на этапе Кубку свету па біятлоне ў фінскім Кантыёлахці.
У нядзелю, 14 сакавіка, яна перамагла ў гонцы пераследу на 10 км. Дар’я прабегла дыстанцыю за 31 хвіліну 32,6 секунды (1 штрафны круг).
Магдалена Нойнер і Сімона Хаўсвальд (абедзве – Германія) адсталі ад беларускі адпаведна на 12,1 і 18,1 секунды. Людміла Калінчык фінішавала 25-й, Вольга Кудрашова – 33-й, Ала Толкач – 45-й.
Нагадаем, што ў суботу Дар’я Домрачава выйграла спрынт. Гэта стала яе першай перамогі на этапах Кубка свету.