Дар'я Домрачава выйграла спрынт на этапе Кубка свету ў Кантыёлахці

Источник материала:  
13.03.2010 14:54 — Новости Спорта

Бронзавы прызёр Алімпіяды-2010 Дар"я Домрачава 13 сакавіка атрымала перамогу ў спрынтэрскай гонцы на сёмым этапе Кубка свету па біятлоне ў фінскім Кантыёлахці.

Дыстанцыю 7,5 км беларуская спартсменка пераадолела за 21 хвіліну 17,5 секунды без штрафных кругоў.

Гэта першая перамога 23-гадовай Домрачавай на этапах Кубка свету. Раней яна тройчы была трэцяй і адзін раз другой.

У агульным заліку Кубка свету біятланістка перамясцілася з 10-га на 8-е месца (519 ачкоў).

Другое месца ў спрынце заняла расіянка Вольга Зайцава (+8,4; 0+0), трэцяе — немка Каці Вільхельм (+13,5; 0+0).

Людміла Калінчык фінішавала 16-й (+1.14,2; 0+1), Вольга Кудрашова — 45-й (+2.21,6; 0+1), Ала Толкач — 54-й (+2.39,5; 1+1). Вольга Назарава і Надзея Скардзіна не стартавалі.

←БАТЭ не оставил МТЗ-РИПО шансов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика