У Ванкуверы сёння стартуюць X зімовыя Паралімпійскія гульні
Сёння ў канадскім Ванкуверы на лядовай арэне «Бі Сі Плейс» пройдзе ўрачыстая цырымонія адкрыцця X зімовых Паралімпійскіх гульняў.
Параалімпійскія зімовыя гульні пройдуць у Ванкуверы з 13 па 22 сакавіка. У спаборніцтвах прымуць удзел каля 1.300 спартсменаў з амаль паўсотні краін. Яны будуць змагацца за медалі ў пяці відах спорту: горныя лыжы, біятлон, кёрлінг, лыжны крос і хакей. Першыя камплекты медалёў разыграюць ўжо 13 сакавіка.
У склад беларускай дэлегацыі ўулючаныя дзевяць спартсменаў, кожны з якіх плануе выступіць у дзвюх відах — біятлоне і лыжных гонках.
Склад беларускай дэлегацыі: Людміла Волчак, Ларыса Варона, Аляксандр Давідовіч, Дзмітры Лобан, Барыс Пранько, Сяргей Сільчанка, Ядвіга Скорабагатая, Васіль Шапцябой, Яўген Лук’яненка.
Нашы паралімпійцы мяркуюць заваяваць 5 медалёў