Наш супернік – Гандурас

Источник материала:  
11.03.2010 23:28 — Новости Спорта

У канцы мая нацыянальная футбольная зборная Беларусі правядзе таварыскую гульню са зборнай Гандураса.

Галоўны трэнер цэнтральнаамерыканскай дружыны Рэйнальда Руеда зазначыў, што кантракт на матч з беларускай федэрацыяй ужо падпісаны, паведамляе Прессбол са спасылкай на Спорт-Экспресс.

Праўда, на сайце Беларускай федэрацыі футбола такой інфармацыі няма.

Але тыдзень таму галоўны трэнер беларусаў Бернд Штанге заявіў, што пры канцы мая нацыянальная зборная правядзе таварыскія матчы з удзельнікамі чэмпіянату свету – 2010.

Зборная Гандураса будзе гуляць у Паўднёвай Афрыцы ў адной групе з дружынамі Іспаніі, Швейцарыі і Чылі.

Месца правядзення матчу Беларусь – Гандурас яшчэ невядома, аднак свой папярэдні матч зборная Гандураса з камандай Азербайджана плануе згуляць у Аўстрыі (27 мая).

←Лунинец и Ивацевичи осчастливят ледовыми дворцами

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика