Юныя бiятланiсты Гродзенскай i Магiлёўскай абласцей сталi пераможцамi "Снежнага снайпера"
Пераможцамi фiналу рэспублiканскiх спаборнiцтваў сярод дзяцей i падлеткаў па бiятлоне, лыжных гонках i стральбе з пнеўматычнай зброi "Снежны снайпер" на прызы Прэзiдэнцкага спартыўнага клуба ў камандным залiку сталi дружыны Магiлёўскай (малодшая ўзроставая група) i Гродзенскай (старшая ўзроставая група) абласцей. Трэба адзначыць, што кожны са 196 удзельнiкаў фiналу незалежна ад занятага месца стаў уладальнiкам камплектаў лыжнай экiпiроўкi, сувенiраў i памятных прызоў ад Прэзiдэнцкага спартыўнага клуба, а таксама iншых арганiзатараў спаборнiцтваў. У iх лiку Мiнiстэрства спорту i турызму, Мiнiстэрства адукацыi, Мiнгарвыканкам, БФСТ "Дынама", Нацыянальны алiмпiйскi камiтэт, а таксама Беларускiя федэрацыi бiятлона, лыжных гонак i стралковага спорту.
Фота БЕЛТА.