Вячаслаў Глеб мяняе ў Кітаі клуб
04.03.2010 10:28
—
Новости Спорта
Сёння Вячаслаў Глеб, вярнуўшыся з Турцыі — дзе знаходзіўся з нацыянальнай футбольнай зборнай — у Кітай, аформіць пераход у іншы клуб.
Ён пакідае «Шанхай Шэньхуа» і падпіша гадавы кантракт з камандай «Шэньчжэнь»,
таксама як і балгарын Янка Вылканаў. У мінулым нацыянальным першынстве «Шэньчжэнь» заняў 11‑е месца з 16, аднак у гэтым сезоне будуе амбіцыйныя планы, маючы намер трапіць у прызёры і азіяцкую Лігу чэмпіёнаў.
«Шэньчжэнь» прадстаўляе аднайменны горад на поўдні Кітая. У 2004 г. стаў чэмпіёнам Кітая.