Глеб: Шанцы на тое, што я застануся ў «Штутгарце», – 0%
Паўабаронца зборнай Беларусі Аляксандр Глеб, што належыць «Барселоне», але выступае на правах арэнды за «Штутгарт», заявіў, што не застанецца ў нямецкім клубе па сканчэнні сезона.
«Шанцы на тое, што я застануся ў камандзе, – нуль адсоткаў», – цытуе беларуса Kicker.
«У маёй дамове, відаць, прапісана, што я магу гуляць толькі 60 хвілін», – пажартаваў Глеб пасля таго, як яго чарговы раз замянілі на 61-й хвіліне, гэтым разам у суботнім матчы супраць «Айнтрахта» (2:1). – Усё ж каманда без мяне выглядае куды лепей, значыць трэнер робіць усё правільна».
Галоўны трэнер «Штутгарта» Крыстыян Грос не стаў палемізаваць са сваім падапечным:
«Я аднолькава стаўлюся да ўсіх гульцоў – хачу выйграваць матчы таксама і з Аляксандрам».
Нагадаем, што ў гэтым сезоне «Штутгарт» на дадзены момант займае 8- е месца, а да прыходу Гроса ў каманду была на 16-м радку.