У чэрвені сыграем са шведамі
23.02.2010 20:49
—
Новости Спорта
Сталі вядомыя сапернікі нацыянальнай і моладзевай зборнай Беларусі па футболе ў таварыскіх матчах прызначаных на канец вясны і пачатак лета 2010 года.
26 мая маладзёжная каманда пад кіраўніцтвам Георгія Кандрацьева прыме на сваім полі аднагодкаў з Ізраіля. Месца правядзення матча будзе вядома крыху пазней.
У другі дзень лета ў Мінску нацыянальная зборная згуляе таварыскі матч супраць каманды Швецыі.
Са зборнай Швецыі нашы хлопцы сустракаліся двойчы, у адборачным цыкле да чэмпіянату свету‑1998. У Стакгольме беларусы былі жорстка бітыя гаспадарамі — 1:5. У Мінску нашы таксама прайгралі, але пабадаліся — 1:2.