Еўра‑2012: дэбютуем на выездзе супраць Францыі, потым гульня дома з Румыніяй
У Люксембургу ў пятніцу, 19 лютага, прайшла рабочая нарада па складанні календара матчаў адборачнага раунда чэмпіянату Еўропы па футболе 2012 года ў групе D, у якой, нагадаем, разам з беларусамі выступяць зборныя Францыі, Румыніі, Босніі і Герцагавіны, Албаніі, Люксембургу.
Як паведаміў кіраўнік беларускай дэлегацыі, намеснік Старшыні АБФФ Міхаіл Вергяенка, у выніку працяглых перамоваў прыняты наступны каляндар:
2010 год
3 або 4 верасня
Францыя — Беларусь, Люксембург — Боснія; Румынія — Албанія.
7 верасня
Беларусь — Румынія; Албанія — Люксембург; Боснія — Францыя
8 кастрычніка
Люксембург — Беларусь
8 ці 9 кастрычніка
Францыя — Румынія; Албанія — Боснія.
12 кастрычніка
Беларусь — Албанія; Францыя — Люксембург.
2011 год
25 або 26 сакавіка
Люксембург — Францыя; Боснія — Румынія
26 сакавіка
Албанія — Беларусь
29 сакавіка
Румынія — Люксембург.
3 чэрвеня
Беларусь — Францыя.
3 або 4 чэрвеня
Румынія — Боснія.
7 чэрвеня
Беларусь — Люксембург; Боснія — Албанія.
2 або 3 верасня
Беларусь — Боснія; Люксембург — Румынія; Албанія — Францыя
6 верасня
Боснія — Беларусь; Румынія — Францыя; Люксембург — Албанія.
7 кастрычніка
Румынія — Беларусь
7 або 8 кастрычніка
Боснія — Люксембург; Францыя — Албанія
11 кастрычніка
Францыя — Боснія; Албанія — Румынія.
***
Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі Бернд Штанге пракаментаваў прэс-службе Беларускай федэрацыі футбола каляндар гульняў наступным чынам:
«Перамовы доўжыліся пяць гадзін і былі вельмі напружаныя. У выніку прадстаўнікі ўсіх камандаў павінны былі пайсці на вялікія саступкі.
Пачатак нам выпаў нялёгкі. Мы дэбютуем на выездзе супраць Францыі, а потым гуляем Румыніяй. Самая вялікая праблема заключаецца ў тым, што з Албаніяй на выездзе нам прыйдзецца гуляць у сакавіку.
Тут мы былі вымушаныя пайсці на вялікі кампраміс. Я рады за заўзятараў, бо матчы ў Беларусі пройдуць пры добрых умовах надвор"я: у пачатку верасня і ў чэрвені. Перакананы, у нас добрая каманда і мы гатовыя да барацьбы».
***
На чэмпіянат Еўропы па футболе 2012 года выходзяць наўпрост пераможцы дзевяці груп
і зборная, што зойме ў сваёй групе 2-е месца, паказаўшы найлепшы вынік сярод астатніх зборных, што зоймуць другія месцы ў сваіх групах (9+1).
Астатнія чатыры пуцёўкі будуць разыграныя ў стыкавых матчах сярод зборных, што зоймуць у сваіх групах другія месцы.
Чэмпіянат Еўропы 2012 года пройдзе у Польшчы і ва Украіне, зборныя гэтых краінаў вызваленыя ад адборачных гульняў