Медалі Алімпіяды заваявалі прадстаўнікі 20‑ці краін

Источник материала:  
16.02.2010 10:17 — Новости Спорта

Пасля трох працоўных дзён Алімпіяды ўзнагароды Гульняў заваявалі прадстаўнікі 20 краін. Беларусь пакуль медалёў не мае.

Па колькасці залатых узнагарод лідзіруе Швейцарыя, што мае ўжо трох алімпійскіх чэмпіёнаў. Праўда, у швейцарцаў пакуль няма сярэбраных і ронзавых узнагарод.

Па агульнай колькасці ўзнагарод — у лідэрах зборная ЗША: у яе 8 медалёў (2 залатыя, 2 сярэбраныя, 4 бронзавыя).

Усе медалі паводле іх якасці:

1. Швейцарыя — 3, 0, 0
2. ЗША — 2, 2, 4
3. Карэя — 2, 1, 0
4. Францыя — 2, 0, 2
5. Нямеччына — 1, 3. 1
6. Канада — 1, 2, 1
7. Кітай — 1, 1, 0
8. Чэхія — 1, 0, 1
9. Галандыя — 1, 0, 0
9. Славакія — 1, 0, 0
9. Швецыя — 1, 0, 0
12. Нарвегія — 0, 2, 1
13. Італія — 0, 1, 2
14. Японія — 0, 1, 1
15. Аўстралія — 0, 1, 0
15. Польшча — 0, 1, 0
15. Эстонія — 0, 1, 0
18. Аўстрыя — 0, 0, 1
18. Расія — 0, 0, 1
18. Харватыя — 0, 0, 1.

Беларусь пакуль не мае ўзнагарод.

У панядзелак, 15 лютага, беларуская лыжніца Алена Саннікава заняла 44‑е месца ў гонцы на 10 км вольным стылем, Вольга Васілёнак — 56‑я, Кацярына Рудакова — 59‑я,

Сяргей Далідовіч фінішаваў 35‑м у гонцы на 15 км, Аляксей Іваноў быў 60‑м, Леанід Карняенка — 63‑м.

Сёння, 16 лютага, будзе разыграна 6 камплектаў узнагарод:

у біятлоне (два), сноўбордзе, горных лыжах, санках і бегу на каньках.

Беларусы возьмуць удзел у біятлонных гонках пераследу.

Жанчыны выйдуць на старт у 20:30, мужчыны – у 22:45 (паводле мінскага часу). Гонкі ў жывым эфіры пакажуць тэлеканал «Лад» і «Еўраспорт».

←Теннис. Говорцова вышла во второй раунд дубайского турнира

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика