Домрачава заняла 8-е месца ў спрынце, залаты медаль заваявала Славакія

Источник материала:  
14.02.2010 00:22 — Новости Спорта

На Алімпійскіх гульнях у Брытанскай Калумбіі ў суботу прайшла спрынтэрская гонка біятланістак на 7,5 км.

Алімпійскай чэмпіёнкай стала прадстаўнічка Славакіі Анастасія Кузьміна, што прабегла дыстанцыю за 19 хвілін 55,6 секунды.

Срэбраны медаль выйграла немка Магдалена Нойнер (19:57,1, адставанне +1,5), бронзу заваявала францужанка Мары Дарэн (20:06,5).

Найлепшы вынік сярод беларусак паказала Дар’я Домрачава.

Яна фінішавала 8-й з вынікам 20 хвілін 27,4 секунды (адставанне ад першага месца +31,8).

Людміла Калінчык – 17-я (20:46,1 + 50,5), Надзея Скардзіна – 28-я (21:17,6), Вольга Назарава – 74-я (23:11,7). Домрачава, Калінчык і Скардзіна не зрабілі ніводнага промаху на двух агнявых рубяжах.

У нядзелю ў Уістлеры – там адбываюцца біятлонныя спаборніцтвы – пройдзе спрынт у мужчынаў.

Домрачава заняла 8-е месца ў спрынце, залаты медаль заваявала Славакія
Алімпійская чэмпіёнка Анастасія Кузьміна, sport-express.ru

←Дарья Домрачева стала восьмой в биатлонном спринте в Ванкувере

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика