БАТЭ заняў 3‑е месца на турніры Sochi Soccer Cup
Шасціразовы чэмпіён Беларусі па футболе барысаўскі БАТЭ заняў 3‑е месца на міжнародным турніры Sochi Soccer Cup, што праходзіць у расійскім горадзе Сочы з 4 па 6 лютага.
У турніры бяруць удзел чатыры каманды: БАТЭ, «Аўстрыя» (Вена, Аўстрыя), «Вікторыя» (Пльзень, Чэхія) і гаспадары турніру сочынская «Жамчужына».
Учора, 4 лютага, БАТЭ у першым паўфінале прайграў «Аўстрыі» па пенальці 11:12 (асноўны час скончыўся 1:1).
У другім паўфінале таксама па пенальці «Вікторыя» адолела «Жамчужыну» (1:1 асноўны час, 4:1 па пенальці).
Згодна з рэгламентам, каманды, што прайгралі, сёння згулялі за 3‑е месца.
Барысаўскі клуб выйграў сёння з лікам 2:0 (Радзівонаў, 28, Канцавы, 74).
«Жамчужына», дарэчы, мінулы сезон гуляла ў расійскім другім дывізіёне (зона «Поўдзень»), заняла першае месца і сёлета выступіць у расійскім першым дывізіёне).
У суботу ў фінале турніру Sochi Soccer Cup згуляюць «Аустрыя» і «Вікторыя»