Беларускія маркі да Алімпіяды-2010 – набор абсурдных кур’ёзаў (Фота)

Источник материала:  
Беларускія маркі да Алімпіяды-2010 – набор абсурдных кур’ёзаў (Фота)

На першай марцы, на якой намаляваныя хакеісты, бачна, што беларускі спартсмен чамусьці апрануты ў форму нью-ёрскага хакейнага клуба «Рэйнджэрс».

Яго супернік — хакеіст канадскага клуба «Манрэаль», з якім зборная Беларусі ніколі не гуляла і гуляць не зможа, бо зборныя і клубы выступаюць у розных спаборніцтвах, піша «Наша Ніва».

На марцы з фрыстайлістам, які знаходзіцца ў палёце, журналісты ўбачылі украінскага спартсмена Энвера Аблаева, але ніяк не беларуса.

Тры ніжнія маркі прысвечаныя біятлону. На адной беларуска Дар’я Домрачава страляе стоячы, у той час як яе суперніцы рыхтуюцца страляць лежачы.

Такая ж памылка нашай біятланісткі здарылася наяве летась, і прывяла да дыскваліфікацыі. «Белпошта» ж вырашыла захаваць гэты момант для гісторыі.

Наступны эпізод для калекцыі філатэлістаў — біятлонная пагоня. Але за Домрачавай бягуць… мужчыны-біятланісты!

І толькі апошняя марка, на якой спартсменка бяжыць на фоне гор, не выглядае абсурднай.

Набор марак для калекцыянераў абыйдзецца ў 3 тысячы рублёў.

←Нападающему пинского мотобольного клуба присуждена именная президентская стипендия

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика