Футбалісты магілёўскага «Дняпра» выйшлі ў 1/4 фіналу Кубка Садружнасці
Футбалісты магілёўскага «Дняпра» атрымалі другую перамогу на Кубку чэмпіёнаў Садружнасці і краін Балтыі, які праходзіць гэтымі днямі ў Маскве.
У другім матчы папярэдняга этапа ў групе «А» бронзавыя прызёры чэмпіянату Беларусі — БАТЭ і ўладальнік срэбраных медалёў мінскае «Дынама» адмовіліся браць удзел у турніры — ва ўпартай барацьбе перайгралі найлепшую каманду Латвіі ліепайскі «Металург» — 4:3. Пасля першага тайма падапечныя Андрэя Скарабагацькі прайгравалі 1:2, але ў другой палове сустрэчы здолелі забіць тры мячы, на што супернікі адказалі толькі адным.
У складзе беларусаў двойчы вызначыўся Андрэй Лясюк (7‑я і 65‑я хвіліны), а яшчэ па голу на свой лік запісалі Фёдар Чарных (60) і Максім Карповіч (88). У першым паядынку магілёўцы перамаглі чэмпіёна Кыргызстана «Дардой‑Дынама» — 3:1.
Такім чынам, «Дняпро» набраў 6 балаў і незалежна ад выніку заключнага матча папярэдняга этапу забяспечыў сабе выхад у чвэрцьфінал.
У другім матчы 2‑га тура казанскі «Рубін» перайграў «Дардой‑Дынама» з лікам 2:0.
Перад заключным гульнямі, якія адбудуцца ў аўторак, 19 студзеня, становішча ў групе А такое: Дняпро ‑ 6 балаў, Металург і Рубін ‑ па 3, Дардой‑Дынама - 0.
У першым матчы плей‑оф «Дняпру» давядзецца сустрэнецца з адной з камандаў квартэта В.
Пасля двух тураў там лідзіруюць азербайджанскі «Бакы» і фінскі ХІК (Хельсінкі), якія набралі па 4 балы, у казахстанскага «Рэйнджэрс» на бал меней, а ў таджыкскага «Вахша» (Курган‑Цюбе) набраных балаў пакуль няма.
Сёння на турніры выхадны дзень, заўтра пройдуць матчы 3‑га тура,
чвэрцьфіналы адбудуцца 20 студзеня, паўфіналы — 22 студзеня, фінал намечаны на 24 студзеня. Кубак чэмпіёнаў Садружнасці і краін Балтыі праводзіцца ў расійскай сталіцы ўжо ў 18‑ы раз.