Замест Верхаўцова «Сэлтык» падпісаў найлепшага гульца чэмпіяната Швецыі
11.01.2010 13:33
—
Новости Спорта
«Сэлтык» падпісаў галандскага абаронцу Ёса Хойвелда, які выступаў да гэтага ў шведскім чэмпіянаце за сталічны АІК.
26‑гадовы футбаліст абышоўся шатландскаму клубу прыкладна ў 2 мільёны фунтаў. Хойвелд, які ў 2009 годзе быў прызнаны ў Швецыі футбалістам года, заключыў з «кельтамі» кантракт на тры з паловай сезоны.
Нагадаем, што перад новым годам з’явілася інфармацыя, што «Сэлтык» гатовы заключыць кантракт з абаронцам зборнай Беларусі і наваполацкага «Нафтана» Дзмітрыем Верхаўцовым.
Верхаўцоў лётаў у Глазга, але галоўны трэнер «кельтаў» Тоні Моўбрэй заявіў, што пакуль беларус не падыходзіць клубу, тактычна прапанаваўшы вярнуцца да пытання ўлетку.