Хакеісты мінскага «Дынама» выйгралі ў «Мангейма» ў другім матчы Кубка Шпэнглера
Хакеісты мінскага «Дынама» 27 снежня (нядзеля) правялі ў швейцарскім Давосе другі матч у Кубку Шпэнглера, атрымаўшы перамогу над нямецкім «Мангеймам» з лікаім 2:1 (0:0, 1:0, 1:1).
Склад «Дынама»: Мезін; Уэсткат — Ёкела, Саўлеціс — Плат — Пелтанен, Лінтнер — Люткевіч, Качаткоў — Варламаў — Чупрыс, Антонаў — Цярнаўскі, Кавыршын — А. Стась — Кулакоў, Дзямко — Задзялёнаў — Развадоўскі, Башко.
Шайбы: 1:0 — Варламаў (Качаткоў, 31.55), 1:1 — Арэнт (46.09), 2:1 — Кавыршын (Задзялёнаў, Дзямко, 48.29).
Кідкі: 32 — 29.
Штраф: 8 (Развадоўскі, Кавыршын, Цярнаўскі, Саўлеціс) — 4 (Хедлунд, Полак).
У параўнанні са стартавым паядынкам, у якім мінчане саступілі гаспадарам турніру швейцарскаму «Давосу» (2:3), у складзе «Дынама» адбыліся тры змены. Замест форвардаў Дзмітрыя Мялешкі і Андрэя Міхалёва на лёд выйшлі Джэф Плат і Віле Пелтанен, якія адпачывалі напярэдадні. А Віталя Коваля ў варотах замяніў Андрэй Мезін, які ў выніку быў прызнаны найлепшым гульцом матчу ў складзе беларускай дружыны.
Дарэчы, у «Мангейме» прыз найлепшаму гульцу сустрэчы таксама дастаўся галкіперу — цёмнаскураму канадцу Фрэду Брэтуэйту, у 2006 годзе становіцца чэмпіёнам Расіі ў складзе казанскага «Ак Барса».
У другім матчы другога дня Кубка Шпэнглера чэшская каманда «Энергія» з Карлавых Вар сустракалася з «Давосам» і пацярпела паразу — 3:5.
Сёння ў мінскага «Дынама» выходны, а 29 снежня супернікам беларускай дружыны будзе чэшская «Энергія».
30 снежня гадунцы Аляксандра Андрыеўскага сустрэнуцца са зборнай Канады (за яе выступаюць гульцы, што выступаюць у еўрапейскіх клубах).
Па выніках аднакругавога турніру дзве найлепшыя каманды 31 снежня сустрэнуцца ў фінале і вызначаць пераможцу спаборніцтваў. Адзначым, што чэшскі і швейцарскі клубы з’яўляюцца чэмпіёнамі сваіх краін.
Па выніках двух дзён турнірную табліцу ўзначальвае «Давос» — 4 балы (пасля 2 матчаў; розніца шайб 8‑5), далей размясціліся зборная Канады — 2 (1; 7‑6), «Дынама» (Мінск) — 2 (2; 4‑4), «Энергія» — 1 (2; 9‑12), «Мангейм» — 0 (1; 1‑2).
Сістэма налічэння балаў у Кубку Шпэнглера аналагічная той, што выкарыстоўваецца ў чэмпіянаце НХЛ. За любую перамогу налічваецца 2 балы, за паразу ў овертайме або ў серыі булітаў — 1 бал, за паразу ў асноўны час — 0 балаў.
Мінскае «Дынама» стала першым беларускім клубам, які атрымаў запрашэнне выступіць у найстарэйшым хакейным турніры Еўропы. Кубак Шпэнглера ўпершыню адбыўся ў 1923 годзе і праходзіць ужо 83‑ы раз. Часцей за іншых ўладальнікамі трафея станавіліся «Давосе» (14 раз) і зборная Канады (11).