Махнём з гары?!
17.12.2009
—
Новости Спорта
-- Неафіцыйна сезон у нас адкрыўся 15 снежня, -- паведаміў «Народнай Волі» намеснік дырэктара комплексу Сяргей Парашчанка. -- Але афіцыйнае адкрыццё, падчас якога пройдуць і спаборніцтвы па снаўбордзе, будзе 25-га. Гэта будзе відовішчна. А аматары актыўнага адпачынку ў нас, як заўсёды, знойдуць для сябе шмат чаго цікавага…
Як падрыхтаваўся гарналыжны комплекс да зімовага сезона? Аб гэтым вы зможаце прачытаць у спецыяльным рэпартажы нашага карэспандэнта ў наступным нумары газеты і на нашым сайце.