Госці, госці, госці

Источник материала:  
09.12.2009 10:33 — Новости Спорта

Перамагалі ў аўторкавых матчах футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У чатырох групах футбольнай Лігі чэмпіёнаў вызначыліся ўсе ўдзельнікі плэй‑оф.

Адным з шчасліўчыкаў ўпершыню стаў маскоўскі ЦСКА, які выступаў у групе В. Перад заключным турам у армейцаў было 7 балаў, таксама як і ў нямецкага «Вольфсбурга», у якога было перавага па суме асабістых сустрэч.

У апошнім туры футбалісты ЦСКА гулялі ў Стамбуле супраць «Бешыкташа» без двух асноўных абаронцаў Аляксея Беразуцкага і Сяргея Ігнашэвіча, якія падазраюцца ва ўжыванні допінгу.

Нягледзячы на гэта, расійская каманда праявіла сапраўдны характар і здолела перамагчы. У канцы першай паловы гульні лік адкрыў сербскі легіянер масквічоў Мілаш Красіч. Мінімальна перавага гасцей трымалася да 86‑й хвіліны, калі Бабо аднавіў раўнавагу — 1:1. Аднак падапечныя Леаніда Слуцкага ўсё ж змаглі вырваць такую патрэбную перамогу: на 90‑й хвіліне Яўген Алдонін забіў пераможны гол — 2:1.

Выйсці ў 1/8 фіналу армейцам дапамог лідэр гэтага квартэта англійскі «Манчэстэр Юнайтэд», які датэрмінова забяспечыў сабе выхад у наступны круг. У нічога не вырашальным паядынку на полі «Вольфсбурга» брытанцы не сталі адбываць нумар, а гулялі па‑сапраўднаму і перамаглі гаспадароў з лікам 3:1. Хет‑трыкам адзначыўся Майкл Оўэн, які забіў мячы ў вароты чэмпіёна Германіі на 44‑й, 83‑й і 90‑й хвілінах гульні. Гаспадары змаглі адказаць толькі голам баснійца Эдзіна Джэка (56‑я хв.).

Выніковае становішча ў групе B такое: «Манчэстэр Юнайтэд» — 13 балаў, ЦСКА — 10, «Вольфсбург» — 7, «Бешыкташ» — 4. Нямецкі клуб працягне выступ у 1/16 другога па значнасці кантынентальнага турніру - Лізе Еўропы.

Туды ж адправіцца і турынскі «Ювентус», які выступаў у групе А.

Легендарны італьянскі клуб прымаў яшчэ аднаго еўрапейскага гранда мюнхенскую «Баварыю» і нечакана пацярпеў буйную паразу — 1:4. Гэтая перамога дазволіла немцам заняць другое месца ў групе і выйсці ў плей‑оф Лігі чэмпіёнаў. У мюнхенцаў адзін з мячоў забіў галкіпер Ханс‑Ёрг Бут, рэалізавалі пенальці ў браму Джанлуджы Буфона (30-я). Вызначыліся таксама харват Івіца Оліч (52), немец Марыё Гомес (83) і ўкраінец Анатоль Тымашчук (90), а ў турынцаў гол на рахунку француза Давіда Трэзеге (19).

Першае месца ў гэтым квартэце даўно забраніраваў сабе французскі «Бардо», які ў апошнім туры перамог на выездзе ізраільскі «Макабі» — 1:0.

Выніковае становішча: «Бардо» — 16, «Баварыя» — 10, «Ювентус» — 8, «Макабі» — 0.

У групе С, як і чакалася, барацьбу працягнуць іспанскі «Рэал» і італьянскі «Мілан», а ў Лігу Еўропы сыходзіць французскі «Марсель».

Мадрыдцы перамаглі ў гасцях марсельцаў — 3:1 (галы забілі Луча Гансалес, 24; Крышціяну Раналду, 5, 80, Рауль Альбіёль, 60). «Мілан» у гасцях згуляў унічыю з аўтсайдарам швейцарскім «Цюрыхам» — 1:1 (Мілан Гаіч, 29; Раналдзінью, 65, з пенальці). Выніковае становішча: «Рэал» — 13, «Мілан» — 9, «Марсель» — 7, «Цюрых» — 4.

Лідэр квартэта D англійскі «Чэлсі» дома згуляў унічыю з кіпрскім «Апаэлем» — 2:2 (Майкл Эсьен, 19, Дзідзье Драгба, 26; Марцін Жэўлакаў, 6, Ненад Міраслаўлевіч, 87). Партугальскі «Порту» у Мадрыдзе разграміў іспанскі «Атлетыка» — 3:0 (Алвеш, 2, Фалька, 14, Халк, 76).

Выніковае становішча: «Чэлсі» — 14, «Порту» — 12. «Атлетыка» — 3, «Апоэля» — 3. Мадрыдцы занялі 3‑е месца дзякуючы голу, забітым на полі кіпрскага клуба, калі аўтсайдэры згулялі ўнічыю 1:1.

sport.belta.by

Сёння пройдуць заключныя матчы ў чатырох астатніх групах

для постсавецкай прасторы найбольшую цікавасць уяўляюць матчы ў групе F. У Кіеве сустрэнуцца «Дынама» і «Барселона», а ў Мілане — «Інтэр» і «Рубін».

Становішча ў групе такое: Барселона — 8, Інтэр, Рубін — 6, Дынама — 5.

Усе каманды захоўваюць шанцы на плей‑оф.

Матч «Дынама» — «Барселона» пакажа ў жывым эфіры БТ (пачатак у 21:40), у 23:15 на НТВ‑Беларусь — «Інтэр» — «Рубін».

У групе G нямецкаму «Штутгарту», за які выступае Аляксандр Глеб, каб выйсці ў плей‑оф трэба перамагаць дома румынскую «Уніру». «Севілья» ужо выйшла ў 1/8 фіналу

Становішча: Севілья — 10, Уніра — 8, Штутгарт — 6, Рэйнджэрс — 2.

Група Е:

Ліверпуль — Фіярэнціна, Ліён — Дэбрэцэн.

Становішча: Фіярэнціна — 12, Ліён — 10, Ліверпуль — 7, Дэбрэцэн — 0.

«Фіярэнціна» і «Ліён» заваявалі сабе пуцёўкі ў плей‑оф Лігі чэмпіёнаў. Французскі клуб — за кошт асабістых сустрэч з «Ліверпулем». Англійскі клуб адпраўляецца ў плей‑оф Лігі Еўропы, дзе, дарэчы, выступіць са сваімі землякамі — «Эвертанам», супернікамі па групе барысаўскага БАТЭ.

Група H: Алімпіякас — Арсенал, Стандард — АЗ

Арсенал — 13, Алімпіякас — 7, Стандард — 4, АЗ — 3.

←Баскетболисты "Минска-2006" одержали первую победу в Еврочеллендже

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика