Адбылася жараб'ёўка чэмпiянату свету
У Кейптаўне адбылася жараб'ёўка чэмпiянату свету па футболе 2010 года. 32 каманды, якiя прабiлiся ў фiнальную частку, былi разбiтыя на восем груп па чатыры каманды ў кожнай. Сеянымi зборнымi аказалiся гаспадыня ЧС-2010 ПАР, а таксама Аргенцiна, Бразiлiя, Англiя, Германiя, Нiдэрланды i Іспанiя. Групы сфармiравалiся наступным чынам:
Група А: ПАР, Мексiка, Уругвай, Францыя
Група В: Аргенцiна, Нiгерыя, Паўднёвая Карэя, Грэцыя
Група С: Англiя, ЗША, Алжыр, Славенiя
Група D: Германiя, Аўстралiя, Сербiя, Гана
Група Е: Нiдэрланды, Данiя, Японiя, Камерун
Група F: Iталiя, Парагвай, Новая Зеландыя, Славакiя
Група G: Бразiлiя, КНДР, Кот-д'Iвуар, Партугалiя
Група H: Iспанiя, Швейцарыя, Гандурас, Чылi
Ад кожнай групы ў плэй-оф выйдуць па дзве каманды, якiя зоймуць два першыя месцы. Чэмпiянат свету па футболе пройдзе ў ПАР з 11 чэрвеня па 11 лiпеня.
Алена КРАВЕЦ.