«Эвертан» згуляў валявую нічыю з «Тотэнхэмам»

Источник материала:  
06.12.2009 23:26 — Новости Спорта

У матчы 15-га туру англійскай прэм’ер-лігі «Эвертан» на родным «Гудысан Парку» 6 снежня згуляў унічыю з «Тотэнхэмам» – 2:2.

Прычым «ірыскі» саступалі да 59-й хвіліны – 0:2, але высілкамі француза Луі Саа і аўстралійца Ціма Кэйхіла зраўнялі лік.

Пасля 15-ці тураў у «Эвертана», які з’яўляецца супернікам барысаўскага БАТЭ па Лізе Еўропе, мае 16 пунктаў і разам з «Халам» дзеліць 15-16-я месцы (усяго 20 каманд). Ад зоны вылету абодва клубы аддзяляюць тры балы.

У наступным туры, 12 снежня, падапечныя шатландскага спецыяліста Дэвіда Моеса згуляюць у гасцях з лідэрам чэмпіянату «Чэлсі»,

які ў суботу аступіўся ў Манчэстары прайграўшы «Сіці» – 1:2

Матч «Эвертан» – БАТЭ пройдзе 17 снежня ў Ліверпулі.

Стратэгічнага значэння ён не нясе. «Ірыскі» датэрмінова заваявалі сабе пуцёўку ў плей-оф, прычым так і застануцца на 2-м месцы, БАТЭ страціў шанцы на-плей-оф і будзе завочна змагацца з грэцкім АЕКам за 3-е месца ў групе. Дзеля прэстыжу.

Група «І»: Бенфіка – 12, Эвертан – 9, БАТЭ – 4, АЕК – 4.

Нагадаем, што 1 кастрычніка ў Мінску «Эвертан» перамог БАТЭ – 2:1.

←Белорусские биатлонистки стали девятыми в эстафете на первом этапе Кубка мира

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика