Мінскае "Дынама" разарвала кантракт з фінскім нападаючым Юсі Маканенам
04.12.2009 12:37
—
Новости Спорта
Хакейны клуб “Дынама-Мінск” скасаваў кантракт з фінскім нападаючым Юсі Маканенам, паведамляе сайт каманды.
Напрыканцы лістапада форвард за кепскую гульню быў адпраўлены ў фарм-клуб “зуброў” салігорскі “Шахцёр”. Цяпер “дынамаўцы” вырашылі зусім расстацца з фінам. Летась Маканен стаў лепшым бамбардзірам чэмпіянату Фінляндыі, але ў Мінску ён здолеў набраць толькі 8 ачкоў.
Нагадаем, сёння “Дынама” ў гасцях згуляе з маскоўскім “Спартаком”. Нажаль, на лёд не змогуць выйсці Ўладзімір Дзянісаў і Марцін Шэўц, якія атрымалі траўмы ў папярэдняй гульні з “Лакаматывам”. У іх адсутнасць узмацніць абарону дапаможа Андрэй Башко, выкліканы з Салігорску. Застануцца за борцікам, паводле рашэння трэнераў, Павел Развадоўскі і Каспарс Саўліеціс.
Сённяшні матч стане апошнім у гэтай выязной серыі мінчукоў, пасля чаго “зубры” правядуць 5 матчаў у сябе дома. Нагадаем, напярэдадні “Дынама” пацярпела тры паражэнні запар.