Жазэ Жэзуш падзякаваў Вiктару Ганчарэнку, Ганчарэнка — сваiм футбалiстам

Источник материала:  

Нягледзячы на тое, што БАТЭ прайграла i страцiла шанцы на плэй-оф

Мiнск развiтаўся з вялiкiм футболам да вясны — матч памiж шасцiразовым чэмпiёнам Беларусi БАТЭ i партугальскай "Бенфiкай" у пятым туры Лiгi Еўропы завяршыў сезон. Барысаўчане пацярпелi паражэнне 1:2 i страцiлi шанцы на выхад у 1/16 стадыю турнiру.

У параўнаннi з мiнулагодняй Лiгай чэмпiёнаў, сёлета сталiчны стадыён "Дынама" не збiрае такiх аншлагаў. На матчы з "Бенфiкай" пустымi былi не шэрагi крэслаў — цэлыя сектары. Усяго каля 10 тысяч балельшчыкаў наведалi апошнi хатнi матч БАТЭ. Затое тыя, хто прыйшоў, годна падтрымлiвалi каманду, увесь час скандзiруючы "Наперад, Барысаў". Перад пачаткам матчу Анатоль Капскi ў суседняй ложы па традыцыi перахрысцiў сваю каманду, якая стаяла ў гэты час на полi i слухала гiмн Лiгi Еўропы — надзея на перамогу была вялiкая i давала шанцы БАТЭ на плэй-оф.

Жазэ Жэзуш падзякаваў Вiктару Ганчарэнку, Ганчарэнка — сваiм футбалiстам   Першы тайм не прынёс поспехаў нi адной з каманд. Пра яго потым скажа трэнер гасцей Жазэ Жэзуш: "Нас здзiвiла, у якiм тэмпе прайшоў пачатак гульнi i ў якой форме былi футбалiсты БАТЭ". Трэнер прызнаўся, што ў пачатку гульнi не быў упэўнены ў перамозе i здзiўлены тым, як гуляла наша каманда. Праўда, да перапынку ён ад шоку адышоў i на другi тайм выйшла зусiм iншая каманда. "У перапынку я паразмаўляў з камандай, выправiў пазiцыйныя моманты, настроiў сваiх футбалiстаў, i гульня пайшла лепш." I сапраўды, каманда выйшла на другi тайм, праўда са спазненнем (барысаўчане стаялi на полi ў чаканнi — магчыма, тонкi псiхалагiчны ход) i тут жа адкрыла лiк — вызначыўся нападаючы Хав'ер Савiёла. Потым госцi падвоiлi лiк. Праўда, праз шэсць хвiлiн БАТЭ забiў гол, якi i застаўся адзiным i апошнiм у гэтым матчы. Пры розыгрышы вуглавога вызначыўся абаронца Сяргей Сасноўскi.

Трэнер гасцей, параўноўваючы вераснёўскую сустрэчу каманд у Лiсабоне, заўважыў, што ў гульнi БАТЭ прасочваецца вялiкая эвалюцыя ў тэхнiцы. I назваў самым лепшым гульцом каманды Сяргея Крыўца. Вiктар Ганчарэнка прызнаўся, што пасля гульнi Жазэ Жэзуш падзякаваў яму за выдатную гульню каманды. Трэнер барысаўчан i сам быў задаволены тым футболам, якi ў гэты вечар прадэманстравалi каманды. "Хлопцам у распранальнi я сказаў вялiкi дзякуй. Мы даставiлi "Бенфiцы" вялiкiя непрыемнасцi. Мы сачылi за гульнямi гэтай каманды даўно, i я не магу ўзгадаць тыя гульнi, дзе яна прапускала столькi небяспечных момантаў". Хуткi гол у другiм тайме Вiктар Ганчарэнка растлумачыў разумовай стомленасцю, якую такiя каманды, як "Бенфiка", не даруюць. БАТЭ саступiла гасцям у такiх кампанентах, як пазiцыйнае наступленне i валоданне мячом.

6 снежня барысаўчане адправяцца ў Рым, дзе правядуць вучэбна-трэнiровачны збор. А 15 вылецяць у Лiверпуль — у апошнiм матчы групавога раўнда Лiгi Еўропы БАТЭ згуляе супраць "Эвертана". Адзiная задача, якую па сiлах выканаць нашай камандзе, — заняць трэцяе месца ў групе, апярэдзiўшы грэчаскi АЕК, якi ў двухматчавым супрацьстаяннi з БАТЭ ўзяў усяго адно ачко (дома барысаўчане перамаглi, у Афiнах згулялi ўнiчыю). У другiм матчы групы "Эвертан" перамог АЕК 1:0, i iнтрыгi ў групе больш не iснуе. "Бенфiка" i "Эвертан" сталi недасягальнымi i праходзяць у плэй-оф.

Алена АЎЧЫННIКАВА.

←"Динамо" в КХЛ. Параллели. На полпути: год спустя

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика