Вяртанне Сяргея Касціцына

Источник материала:  
25.11.2009 11:05 — Новости Спорта

Малодшы з братоў Касціцыных гэтай ноччу дэбютаваў у сёлетнім рэгулярным першынстве Нацыянальнай хакейнай лігі. Ягоны «Манрэаль» прымаў «Каламбус».

«Манрэаль» намаганнямі Камарэлі адкрыў лік, дарэчы, яму асісціраваў Андрэй Касціцын. «Каламбус» змог выйсці наперад, але «канадцы» іх зноў дагналі і перагналі — 5:3.

Апошнюю шайбу ў сустрэчы Лап’ер закінуў з перадачы Сяргея Касціцына.

Малодшы з наваполацкіх братоў Касціцыных пачынаў сезон у фарм‑клубе «Манрэаля» «Гамільтане», але добрай гульнёй заслужыў, каб зноў пайсці на павышэнне. Дэбютны матч Сяргей скончыў з каафіцыентам карыснасці +2.

Ягоны брат Андрэй Касціцын у 24 сустрэчах рэгулярнага першынства набраў 10 пунктаў (2 галы + 8 перадач), і з’яўляецца шостым бамбардзірам клубу.

←Александр Глеб помог "Штутгарту" победить "Глазго Рейнджерс" в Лиге чемпионов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика