Андрыеўскі адмовіўся стаць асістэнтам Захарава ў хакейнай зборнай Беларусі

Источник материала:  
20.11.2009 09:35 — Новости Спорта

Галоўны трэнер хакейнага клуба «Дынама» (Мінск) Аляксандр Андрыеўскі адмовіўся стаць асістэнтам Міхаіла Захарава ў нацыянальнай зборнай Беларусі.

Пра гэта ён паведаміў 19 лістапада на прэс‑канферэнцыі ў Мінску пасля сканчэння матчу чэмпіянату КХЛ супраць расійскага клуба МУС.

«Міхаіл Міхайлавіч прапанаваў мне быць яго памочнікам. Сёння пасля абеду мы з ім сустракаліся, і я адмовіўся: вельмі шмат працы ў клубе», — сказаў Андрыеўскі.

На прэс‑канферэнцыі раніцай 19 лістапада ў Мінску Захараў паведаміў, што Андрыеўскі згадзіўся быць другім трэнерам зборнай.

Больш за тое, паводле слоў намесніка міністра спорту і турызму Дзмітрыя Шычко, міністэрства ўжо накіравала ў Федэрацыю хакея і клуб «Дынама» лісты з просьбай даць згоду на прызначэнне Андрыеўскага асістэнтам Захарава.

Дзмітры Уласаў, БелаПАН

←Ирландия требует переиграть стыковой матч с Францией

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика